Гэта наша чарговая гісторыя пра беларусаў, якія, акрамя свайго таленту, змаглі здзівіць нашчадкаў і сапраўдным мяцежным лёсам. Сёння з мастаком Сяргеем Харэўскім мы будзем весці гутарку пра яго выбітных калег. У нашым чарговым падкасце з серыі «Метадычка сапраўднага беларуса» вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці беларускіх мастакоў і скульптараў, якія сталі вядомымі не толькі сваімі творамі, але і дасягненнямі ў грамадскім жыцці.