Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам распавядзем пра сапраўдную сямейную трагедыю, якая паўплывала на лёс краіны. Але для гэтага нам трэба акунуцца ў XIII стагоддзе, а дакладней — у 1260 год. Менавіта з гэтай даты ў беларускай гісторыі пачынае сустракацца імя князя Даўмонта. У гэтым тэксце мы раскажам пра яго драматычны лёс, палітычную здраду і здольнасць да нялітасцівай помсты. А яшчэ — пра пошукі новай радзімы і сапраўдныя ваярскія подзвігі.