Мікалай Радзівіл Сіротка ўвайшоў у гісторыю як мінімум дзвюма важнымі справамі: ён моцна паспрыяў перамозе каталіцызму на нашых землях і правярнуў адзін з самых грандыёзных гарадскіх эксперыментаў свайго часу. За сваё жыццё Сіротка паспеў зрабіць шмат: пабудаваў з Нясвіжа старажытны ПВТ, з’ездзіў пілігрымам у Іерусалім, рызыкнуў прывезці з сабой дзве сапраўдныя муміі і ледзьве не загінуў у моры. А яшчэ ён быў заўзятым гульцом у вялікую палітыку і стаў сябрам самога Генрыха Валуа. Onliner працягвае «Метадычку сапраўднага беларуса» і знаёміць чытачоў і слухачоў з нашай гісторыяй. І на гэты раз мы штонядзелю будзем распавядаць пра цікавых беларусаў, якія плённа шчыравалі на нашай ніве задоўга да таго, як гэта стала мэйнстрымам.