Сёння мы пагаворым пра Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцёла. Калі сказаць, што героем сённяшняй размовы будзе кіраўнік Сельскагаспадарчага таварыства часоў Расійскай Імперыі, гэта прагучыць не вельмі цікава, але ж рэч у тым, што ён стаў і своеасаблівым ахоўнікам нашага горада. Разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам мы распавядаем цікавую гісторыю адной з галоўных постацей беларускай сталіцы.